Заява спецпрадстаўніка па Беларусі Фішэр з нагоды гадавіны вымушанай пасадкі рэйса Ryanair

Год таму рэжым Лукашэнкі ў Беларусі вымусіў рэйс 4978 авіякампаніі Ryanair прызямліцца ў Мінску, схлусіўшы пра пагрозу выбуху. Два пасажыры гэтага рэйса застаюцца пад вартай у Беларусі і яшчэ не дабраліся да канчатковага пункта прызначэння.  Раман Пратасевіч быў першапачатковай мэтай аперацыі і працягвае быць ахвярай у якасці апоры ў прапагандысцкіх намаганнях рэжыму Лукашэнкі. Між тым, Сафія Сапега атрымала прысуд да шасці гадоў турэмнага зняволення.

Краіны па ўсім свеце доўгі час супрацоўнічаюць у пытаннях гарантавання бяспекі пасажырскіх рэйсаў, але рэжым Лукашэнкі наўмысна парушыў гэты давер, перанакіраваўшы міжнародны рэйс, каб задушыць іншадумства, прымусіць замаўчаць незалежныя галасы і паслаць апанентам сігнал, што знаходжанне за межамі Беларусі не з’яўляецца гарантыяй бяспекі. Мы падтрымліваем намаганні ІКАО па ўсебаковым расследаванні гэтага інцыдэнта і чакаем публікацыі канчатковай справаздачы.

Рэжым Лукашэнкі не выказаў раскаяння ў сваіх дзеяннях, сутнасна не супрацоўнічаў з міжнароднымі расследаваннямі інцыдэнта, і працягвае запалохваць палітычных апанентаў, якія пакінулі Беларусь.

Злучаныя Штаты маюць намер супрацоўнічаць з партнёрамі, каб прыцягнуць да адказнасці галоўных удзельнікаў здарэння, якое не толькі парушыла міжнародныя нормы і крымінальнае заканадаўства ЗША, але і паставілі пад пагрозу жыцці грамадзян ЗША і іншых нявінных пасажыраў, якія знаходзіліся ў той дзень на борце самалёта Ryanair.

* * * *

Заявление спецпредставителя по Беларуси Фишер по случаю годовщины посадки рейса Ryanair

назад режим Лукашенко в Беларуси вынудил рейс 4978 авиакомпании Ryanair приземлиться в Минске, солгав об угрозе взрыва. Два пассажира этого рейса по-прежнему находятся в белорусском заключении и до сих пор не добрались до своего конечного пункта назначения. Роман Протасевич был первоначальной целью операции и продолжает оставаться жертвой пропагандистских усилий режима Лукашенко. Между тем, София Сапега была приговорена в начале этого месяца к шести годам лишения свободы.

Страны всего мира давно сотрудничают для обеспечения безопасности пассажирских рейсов, но режим Лукашенко намеренно нарушил это доверие, перенаправив международный рейс, чтобы подавить инакомыслие, заставить замолчать независимые голоса и послать зловещий сигнал оппонентам, что нахождение за пределами границ Беларуси не является гарантией безопасности. Мы поддерживаем усилия ИКАО по проведению полного расследования этого инцидента и ожидаем публикации заключительного отчета.

Режим Лукашенко не выразил раскаяния в своих действиях, не сотрудничает в полной мере с международным расследованием инцидента и продолжает запугивать своих политических оппонентов, которые бежали из Беларуси.

Соединенные Штаты намерены работать со своими партнерами, чтобы привлечь к ответственности главных участников этих действий, которые не только нарушили международные нормы и уголовное законодательство США, но и поставили под угрозу жизни американских граждан и других невинных пассажиров, находившихся в тот день на борту самолета Ryanair.