Заява намесніка Дзяржаўнага сакратара Хэйла пасля завяршэння сустрэчы з Прэзідэнтам Лукашэнкам

Заява намесніка Дзяржаўнага сакратара Дэвіда Хэйла пасля завяршэння сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам 

17 верасня, 2019

Я рад быць сёння тут з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, каб адзначыць нашы ўзаемныя намаганні па прасоўванні двухбаковых адносін наперад.  Наша сённяшняя сустрэча адкрывае новы этап амерыкана-беларускіх адносін.  Я маю гонар абвясціць аб нашай гатоўнасці да абмену амбасадарамі, як да наступнага кроку ў нармалізацыі нашых стасункаў.

Злучаныя Штаты застаюцца прыхільнікамі падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, дзе наступныя пакаленні будуць мець паспяховую будучыню.  Злучаныя Штаты таксама вітаюць пашырэнне супрацоўніцтва з Беларуссю ў пытаннях нераспаўсюджвання, бяспекі на мяжы, эканамічнага супрацоўніцтва, і абмену інфармацыяй ў сферы агульнай бяспекі.

Я хацеў бы падкрэсліць, што, нармалізуючы нашы стасункі, мы не просім Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам.  Злучаныя Штаты паважаюць жаданне Беларусі вызначаць свой уласны шлях і рабіць свой унёсак у мір і стабільнасць у рэгіёне.

Яшчэ застаюцца пытанні, акрэсленыя Актам аб дэмакратыі ў Беларусі, якія патрабуюць дзеянняў з боку беларускага ўраду, і надыходзячыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ўяўляюць сабой магчымасць для ўстаранення заклапочанасцяў, апісаных у Акце аб дэмакратыі ў Беларусі.  Пры дасягненні такога прагрэсу мы зможам абмяркоўваць далейшае паслабленне санкцый.

У Беларусі багатая гісторыя, тут жывуць актыўныя і таленавітыя людзі.  Мы спадзяемся на пашырэнне супрацоўніцтва і дыялогу паміж нашымі двума краінамі.

Дзякуй.

***

Заявление заместителя Государственного секретаря Дэвида Хэйла после окончания встречи с Президентом Александром Лукашенко

17 сентября, 2019

Я рад быть сегодня здесь с Министром иностранных дел Владимиром Макеем, чтобы отметить наши совместные усилия по продвижению двусторонних отношений вперед.  Наша сегодняшняя встреча открывает новый этап американо-белорусских отношений.  Для меня большая честь объявить о нашей готовности к обмену послами, как к следующему шагу по нормализации наших отношений.

Соединенные Штаты остаются приверженцами поддержки суверенитета и независимости Беларуси, где последующие поколения будут иметь процветающее будущее.  Соединенные Штаты также приветствуют расширение сотрудничества с Беларусью по вопросам нераспространения, безопасности границ, экономического сотрудничества и обмена информацией в сфере общей безопасности.

Я хотел бы подчеркнуть, что, нормализуя наши отношения, мы не просим Беларусь делать выбор между Востоком и Западом.  Соединенные Штаты уважают желание Беларуси определять свой собственный путь и вносить свой вклад в мир и стабильность в регионе.

Еще остаются вопросы, очерченные Актом о демократии в Беларуси, которые требуют действий со стороны правительства Беларуси, и приближающиеся парламентские и президентские выборы представляют собой возможность для устранения обеспокоенностей, описанных в Акте о демократии в Беларуси.  При достижении такого прогресса мы сможем обсуждать дальнейшее ослабление санкций.

У Беларуси богатая история, здесь живут активные и талантливые люди. Мы надеемся на расширение сотрудничества и диалога между нашими двумя странами.

Спасибо.