Заява для прэсы
Джона Кэрбі, памочніка Дзяржсакратара і прэс-сакратара Дзярждэпартамента, Упраўленне грамадскіх сувязяў
Вашынгтон, акруга Калумбія
20 ліпеня 2016 г.
Мы ўзрушаны і засмучаны гібеллю журналіста “Украінскай праўды” Паўла Шарамета падчас выбуху аўтамабіля ў Кіеве. Мы падтрымліваем урад Украіны ў правядзенні поўнага і бесстароннага раследавання і прыцягненні вінаватых да адказнасці.
Ураджэнец Беларусі Павел Шарамет з’яўляўся прыкладам для журналістаў краін рэгіёну дзякуючы ягоным адважным і чэпкім рэпартажам. Ён адыграў значную ролю ў станаўленні дэмакратыі ва Ўкраіне, інфармуючы грамадскасць аб важных для яе падзеях, у тым ліку аб стане карупцыі і дзеяннях улады. Забойства Шарамета–з’ява недапушчальная для свабоднага і дэмакратычнага грамадства. Мы вітаем заявы паліцыі і генеральнага пракурора аб поўным расследаванні і прыцягненні вінаватых да адказнасці. Федэральнае бюро расследаванняў ужо аказвае ўкраінскім уладам дапамогу ў яго правядзенні.
Мы выказваем нашыя спачуванні Алене Прытуле, сям’і Паўла і ягоным калегам па “Украінскай праўдзе”.