Майкл Р. Пампеа, дзяржаўны сакратар ЗША
11/20/2019 09:33 AM EST
ЗША адзначаюць мiрны характар парламенцкіx выбарaў 17 лістапада ў Беларусі i акрэдытацыю вялікай колькасцi мясцовых і міжнародных назіральнікаў.
Аднак місіі па назіранні за выбарамі прыйшлі да сумеснай высновы, што “асноўныя свабоды былі праiгнараваны і цэласнасць выбарчага працэсу не была забяспечана належным чынам”. Высновы і заўвагі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), Парламенцкай Асамблеi Арганізацыi па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), Савета Еўропы адносна гэтых выбараў глыбока непакояць. Мы шкадуем, што ў парламенце не будуць прадстаўлены альтэрнатыўныя галасы.
Цягам парламенцкай кампанii засталiся сур’ёзныя пытанні адносна перашкод у рэгістрацыі партый, скасавання рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, цэласнасці працэсу датэрміновага галасавання, непразрыстага і бескантрольнага падліку галасоў, прызначэння выбарчых камісій на неплюралiстычнай аснове, крымінальнaга пераследу за дыфамацыю, абмежавальнага медыйнага асяроддзя і прававой базы.
Мы адзначаем, што ў выбарчым працэсе не адбылося змястоўных змен, рэкамендаваных АБСЕ/БДІПЧ і Венецыянскай камісіяй Савета Еўропы. Мы працягваем заклiкаць урад Беларусі правесці сур’ёзную рэформу выбарчага заканадаўства і працэдур у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ / БДІПЧ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы.
Далейшае развiццё дэмакратыi ўмацуе беларускі суверэнітэт і незалежнасць, якія ЗША адназначна і рашуча падтрымліваюць, і будзе спрыяць ўмацаванню двухбаковых сувязей.
***
Заявление Государственного секретаря Майкла Помпео
20 ноября 2019 года
Соединенные Штаты признают мирное проведение парламентских выборов в Беларуси 17 ноября и присутствие большого количества аккредитованных местных и международных набюдателей.
Однако миссии по наблюдению за выборами пришли к общему выводу о том, что ‶фундаментальные свободы не соблюдались, а целостность избирательного процесса не была должным образом защищена″. Выводы и наблюдения, сделанные Бюро по демократическим институтам и правам человека (БДИПЧ), Парламентской ассамблеей Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ) и Советом Европы об этих выборах, вызывают глубокую обеспокоенность. Мы сожалеем о том, что парламенте не будут представлены альтернативные голоса.
По итогам прошедших выборов остались серьёзные вопросы относительно создания препятствий для регистрации кандидатов, снятия кандидатов с выборов, честности процесса досрочного голосования, непрозрачности и отсутствия верификации процесса подсчета голосов, отсутствия плюрализма в избирательных комиссиях, уголовных наказаний за клевету и ограничения свободы СМИ и правовой основы.
Мы отмечаем, что в избирательном процессе не произошло никаких значимых изменений, рекомендованных ОБСЕ (ОБСЕ/БДИПЧ) и Венецианской комиссией Совета Европы. Мы продолжаем призывать правительство Беларуси провести серьезную реформу избирательного законодательства и процессов в соответствии с рекомендациями ОБСЕ/БДИПЧ и Венецианской комиссии Совета Европы.
Развитие белорусской демократии укрепит суверенитет и независимость Беларуси, которые США безоговорочно и решительно поддерживают, и проложит путь к развитию двусторонних связей.