ЗАЯВА ДЗЯРЖСАКРАТАРА ЗША ЭНТАНІ БЛІНКЕНА
14 снежня 2021 года
Злучаныя Штаты асуджаюць сёньняшнія палітычна матываваныя прысуды, вынесеныя беларускім апазiцыйным актывiстам Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку і іншым у судовых працэсах, якія не адпавядалi вяршэнству права. Беларускія суды жорстка aсудзілі спадара Ціханоўскага да 18 гадоў, Статкевіча да 14 гадоў, Лосіка да 15 гадоў пазбаўлення волі. Ні гэтыя асобы, ні беларускі народ не заслугоўваюць такога жорсткага пакарання.
Беларусь мае абавязацельствы ў рамках міжнароднага права, а таксама абавязацельства як дзяржава-удзельніца АБСЕ паважаць права на справядлівае судовае разбіральніцтва незалежным і бесстароннім судом, а таксама права асобы на свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцый і мірных сходаў. На жаль, гэтыя прысуды з’яўляюцца чарговым сведчаннем ігнаравання рэжымам гэтых міжнародных абавязацельстваў, а таксама правоў чалавека і асноўных свабод беларусаў. Беларускі народ заслугоўвае лепшага.
Мы паўтараем наш заклік да рэжыму Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, палітычнай апазіцыі, спартсменаў, студэнтаў, юрыстаў і іншых беларусаў; неадкладна вызваліць усіх больш чым 900 палітвязняў, у тым ліку спадароў Ціханоўскага, Лосіка, Статкевіча і іншых; пачаць сапраўдны дыялог з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю; правесці свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным назіраннем; спыніць бессаромнае выкарыстанне ўразлівых мігрантаў; выконваць свае мiжнародныя прававыя абавязацельствы.