Прысуд дзеячам беларускай апазіцыі Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку

Заява Дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена
6 верасня 2021 г.

Прысуд дзеячам беларускай апазіцыі Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку

 

Злучаныя Штаты асуджаюць палітычна матываванае асуджэнне і ганебны прысуд, вынесены сёння беларускім апазыцiянэрам Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Спадарыня Калесникова, якая сёлета стала лаўрэатам Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць, была aсуджаная да 11 гадоў пазбаўлення волі за смелую публічную падтрымку кандыдатаў, якія кінулі выклік 26-гадоваму праўленню Аляксандра Лукашэнкі. Спадар Знак, які браў мiрны удзел у палітычнай кампаніі, атрымаў 10 гадоў за кратамі. Абодва ўжо правялі амаль год у зняволенні.

На жаль, гэтыя прысуды з’яўляюцца яшчэ адным сведчаннем поўнага ігнаравання рэжымам правоў чалавека і асноўных свабод народа Беларусі. Калеснікава і Знак заслугоўваюць празрыстага судовага рашэння наконт вылучаных супраць іх сфальсіфікаваных абвінавачванняў, чаго яны былi пазбаўлены. Як дзяржава-удзельніца АБСЕ Беларусь абавязалася паважаць права на справядлівае судовае разбіральніцтва незалежным і бесстароннім судом, а таксама права на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў. Як і ўсе грамадзяне Беларусі, Калеснікава і Знак валодаюць правамi, пералічанымi ў Канстытуцыі Беларусі, у тым ліку на справядлівы і публічны разбор справы кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом, створаным у адпаведнасці з законам, а таксама ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі ў галіне правоў чалавека .

Разам з нашымі аднадумцамі мы падтрымліваем імкненне беларускага народа да дэмакратычнай, квітнеючай будучыні ў свабоднай і незалежнай краіне. 9 жніўня мы выдалі ўказ, згодна з якім рэжым Лукашэнкі нясе адказнасць за наступ на дэмакратыю і правы чалавека, транснацыянальныя рэпрэсіі і карупцыю.

Мы зноў заклікаем да спынення кампаніі рэпрэсій супраць народа Беларусі за ажыццяўленне iм сваiх правоў чалавека ўнутры і за межамі Беларусі і да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, уключаючы Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. Мы паўтараем наш заклік да беларускіх уладаў пачаць сапраўдны дыялог з дэмакратычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю, які вядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным назіраннем.

 

_________________________________________

Заявление Госсекретаря США Энтони Блинкена
6 сентября 2021 г.

Приговор деятелям белорусской оппозиции Марии Колесниковой и Максиму Знаку

 

Соединенные Штаты осуждают политически мотивированное осуждение и позорный приговор, вынесенный сегодня белорусским оппозиционерам Марии Колесниковой и Максиму Знаку. Госпожа Калесникова, ставшая в этом году лауреатом Международной женской премией за мужество, была приговорена к 11 годам лишения свободы за смелую публичную поддержку кандидатов, бросивших вызов 26-летнему правлению Александра Лукашенко. Господин Знак, мирно участвовавший в политической кампании, получил 10 лет тюрьмы. Оба уже провели почти год в предварительном заключении.

К сожалению, эти приговоры являются еще одним свидетельством полного игнорирования режимом прав человека и основных свобод народа Беларуси. Колесникова и Знак заслуживают прозрачного судебного определения выдвинутых против них сфальсифицированных обвинений, чего они оказались лишены. Как государство-участник ОБСЕ Беларусь обязалась уважать право на справедливое судебное разбирательство независимым и беспристрастным судом, а также право на свободу выражения мнений и мирных собраний. Как и все граждане Беларуси, Колесникова и Знак обладают правами, перечисленными в Конституции Беларуси, в том числе на справедливое и публичное разбирательство дела компетентным, независимым и беспристрастным судом, созданным в соответствии с законом, а также в соответствии с международными обязательствами Беларуси в области прав человека.

Вместе с нашими единомышленниками мы поддерживаем стремление белорусского народа к демократическому, процветающему будущему в свободной и независимой стране. 9 августа мы издали указ, согласно которому режим Лукашенко несет ответственность за наступление на демократию и права человека, транснациональные репрессии и коррупцию.

Мы вновь призываем к прекращению кампании репрессий против народа Беларуси за осуществление им своих прав человека внутри и за пределами Беларуси и к немедленному и безоговорочному освобождению всех политических заключенных, включая Марию Колесникову и Максима Знака. Мы повторяем наш призыв к белорусским властям начать подлинный диалог с демократической оппозицией и гражданским обществом, ведущий к свободным и справедливым выборам под международным наблюдением.

https://www.state.gov/the-sentencing-of-belarusian-opposition-figures-maria-kalesnikava-and-maksim-znak/