Урад Беларусі акрэдытаваў ваеннага аташэ ЗША

Charge d’affaires a.i. George Noll, and Colonel Michael C. VanDeVelde meet with Major General Oleg Voinov, Chief of the International Military Cooperation Department, Assistant to the Defense Minister for Foreign Military Policy.

8 жніўня 2016 года палкоўнік Майкл ВанДэВельдэ атрымаў акрэдытацыю ў якасці ваеннага аташэ Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву. У гэтым месяцы яго беларускі калега падпалкоўнік Андрэй Мішута будзе акрэдытаваны ў якасці ваеннага аташэ па сумяшчальніцтву ў Вашынгтоне. Акрэдытацыя палкоўніка ВанДэВельдэ ўяўляе сабой наступны крок па аднаўленні ваеннага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША. Магчымасць узаемнай акрэдытацыі ваенных аташэ абмяркоўвалася сёлета падчас візіту ў Мінск ў сакавіку намесніка памочніка міністра абароны ЗША Майкла Карпэнтэра.