Кіраўнік амбасады ЗША Роберт Райлі з нагоды гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі:

27 ліпеня спаўняецца 27 год з дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Дэкларацыя стала першым крокам у працэсе, які прывёў да здабыцця Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе. Як я неаднаразова казаў, ЗША цвёрда падтрымліваюць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, і мы віншуем усіх беларусаў з гадавінай вельмі важнай падзеі ў гісторыі гэтай цудоўнай краіны.