Пад час візіту беларускай эканамічнай дэлегацыі на чале з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалаем Снапковым у Дзяржаўны дэпартамент ЗША былі абмеркаваны пытанні, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс у развіцці эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі. Дэлегацыя, якая знаходзілася ў Злучаных Штатах з 6 па 9 снежня, сустрэлася з шэрагам афіцыйных асобаў урада ЗША, а таксама з вядучымі прадстаўнікамі галіны інфармацыйных тэхналогій і сельскай гаспадаркі.
