24 сакавіка 2021 года
Злучаныя Штаты вітаюць і падтрымліваюць стварэнне Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) – незалежнага і бесстаронняга механізму збору і захоўвання доказаў сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека і злоўжыванняў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 2020 года і гвалтоўным падаўленнем пратэстаў пасля іх уладамi Беларусі. Задачай IAPB, сумеснага праекта экспертных недзяржаўных арганiзацый, з’яўляецца кансалідацыя інфармацыі і доказаў, якія датычацца парушэння правоў чалавека, з канчатковай мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць беларускі народ у ягоным імкненнi да дэмакратычнай, квітнеючай будучыні, у якой будуць паважацца правы чалавека і асноўныя свабоды. Першы крок да такой будучыні – неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў і спыненне рэпрэсій супраць усіх грамадзян. Злучаныя Штаты вітаюць адноўленыя заклікі да сапраўднага дыялогу паміж уладамі і праўдзівымі прадстаўнікамі беларускага народу, у тым ліку лідэрамі дэмакратычнага руху, з мэтай правядзення свабодных і справядлівых выбараў з удзелам міжнародных назіральнiкаў у гэтым годзе.
У рамках IAPB Злучаныя Штаты вітаюць вядучую ролю Даніі, Германіі і Вялікабрытаніі, а таксама падтрымку Аўстрыі, Бельгіі, Канады, Чэшскай Рэспублікі, Эстоніі, Фінляндыі, Ісландыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Швейцарыі. Гэта ініцыятыва з’яўляюцца міжнародным выказваннем салідарнасці з народам Беларусі і сумеснай прыхільнасці прынцыпу адказнасці і абароне правоў чалавека ў Беларусі. Праект адпавядае рэкамендацыям экспертнага дакладу па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ. АБСЕ мае добрыя магчымасці для садзейнічання гэтаму працэсу і падтрымкі дэмакратычных памкненняў народу Беларусі, і мы заклікаем беларускія ўлады да супрацоўніцтва з АБСЕ ў пошуку далейшага шляху.
______________________________________
Заявление Посольства США
24 марта 2021 г.
Соединенные Штаты приветствуют и поддерживают создание Международной платформы для Беларуси по привлечению виновных к ответственности (IAPB) — независимого и беспристрастного механизма для сбора и хранения доказательств серьезных нарушений прав человека и злоупотреблений в связи с президентскими выборами 2020 года в Беларуси и последующим насильственным подавлением протестов белорусскими властями. Задачей IAPB, совместного проекта экспертных неправительственных организаций, является консолидация информации и доказательств, касающихся нарушений прав человека, с конечной целью привлечения виновных к ответственности.
Соединенные Штаты продолжают поддерживать белорусский народ в его стремлении к демократическому, процветающему будущему, в котором уважаются права человека и основные свободы. Первый шаг к этому будущему – немедленное освобождение всех политических заключенных и прекращение репрессий против всех граждан. Соединенные Штаты приветствуют возобновившиеся призывы к подлинному диалогу между властями и истинными представителями белорусского народа, включая лидеров демократического движения, с целью проведения свободных и справедливых выборов с участием международных наблюдателей в этом году.
В рамках IAPB Соединенные Штаты приветствуют ведущую роль Дании, Германии и Великобритании, а также поддержку Австрии, Бельгии, Канады, Чешской Республики, Эстонии, Финляндии, Исландии, Латвии, Литвы, Нидерландов, Норвегии, Польши, Румынии, Словакии и Швейцарии. Этот проект является международным выражением солидарности с народом Беларуси, а также общей приверженности принципу ответственности и защиты прав человека в Беларуси. IAPB соответствует рекомендациям экспертного доклада по Беларуси в рамках Московского механизма ОБСЕ. ОБСЕ имеет все возможности для содействия этому процессу и для поддержки демократических устремлений народа Беларуси, и мы настоятельно призываем белорусские власти сотрудничать с ОБСЕ в поиске дальнейшего пути.