18 траўня 2021 года
Злучаныя Штаты асуджаюць неаслабны пераслед рэжымам Лукашэнкі незалежнага партала Tut.by, ягоных журналістаў і супрацоўнікаў. Ператрусы ў офісах Tut.by, а таксама ў дамах супрацоўнікаў, з фіктыўнай нагоды расследавання падатковага махлярства з’яўляюцца апошнімі ў серыі карных мер, накіраваных супраць сродка масавай інфармацыі, чыё галоўнае “злачынства” палягае ў аб’ектыўным асвятленнi мірных пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў 2020 года і гвалтоўных і жорсткіх дзеянняў рэжыму ў адказ.
Улады пазбавілі Tut.by прававога статусу СМІ, журналістаў партала штрафавалі і кідалі ў турму, яны падвяргаліся фізічным нападам. Улады неаднаразова паклёпнічалі на партал і пагражалі яму. Сёння вэб-сайт tut.by быў заблакаваны — улады, здаецца, маюць намер паралізаваць яго працу, абвінаваціўшы ў парушэннях падатковага заканадаўства. Гэтыя спробы выкараніць незалежнае мысленне — у духу горшых падзей мінулага стагоддзя. Беларусь узяла на сябе міжнародныя абавязацельствы паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, і Злучаныя Штаты чакаюць, што Беларусь гэтыя абавязацельствы будзе выконваць.
Злучаныя Штаты зноў заклікаюць пакласці канец рэпрэсіям супраць незалежных СМІ, мірных пратэстуючых, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці і заклікаюць да прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто здзейсніў злоўжыванні. Злучаныя Штаты выступаюць у падтрымку суверэннай і незалежнай Беларусі, якая прытрымліваецца міжнародных абавязацельстваў па абароне правоў чалавека.
_______________________________________________________________
Заявление Посольства США
18 мая 2021 г.
Соединенные Штаты осуждают неослабевающее преследование режимом Лукашенко независимого портала Tut.by, его журналистов и сотрудников. Обыски в офисах Tut.by, а также в домах сотрудников, под фиктивным предлогом расследования налогового мошенничества являются последними в серии карательных мер, направленных против средства массовой информации, чьим главным “преступлением” является объективное освещение мирных протестов против сфальсифицированных выборов 2020 года и ответных насильственных и жестоких действий режима.
Власти лишили Tut.by правового статуса СМИ. Журналистов портала штрафовали и заключали в тюрьму, они подвергались физическим нападениям. Власти неоднократно клеветали на портал и угрожали ему. Сегодня они заблокировали веб-сайт Tut.by и похоже, намерены парализовать его работу, обвинив в нарушениях налогового законодательства. Эти попытки искоренить независимое мышление — в духе худших событий прошлого века. Беларусь взяла на себя международные обязательства уважать права человека и основные свободы, и Соединенные Штаты ожидают, что Беларусь будет соблюдать эти обязательства.
Соединенные Штаты вновь призывают положить конец репрессиям против независимых СМИ, мирных протестующих, правозащитников и гражданского общества и продолжают призывать к привлечению к ответственности всех, кто совершил злоупотребления. Соединенные Штаты выступают в поддержку суверенной и независимой Беларуси, соблюдающей международные обязательства по защите прав человека.