Заява Амбасады ЗША

8 лютага 2021 года

Супрацоўнікі Амбасады ЗША назіралі за прэс-канферэнцыяй, арганізаванай 5 лютага Беларускай асацыяцыяй журналістаў з нагоды судовага працэсу, што мае адбыцца супраць журналістак тэлеканала “Белсат” Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якім пагражае да 3 год турмы. Працэс пачнецца 9 лютага ў Мінску. Журналісткі абвінавачваюцца ў “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Злучаныя Штаты, краіны-партнёры і праваабарончыя арганізацыі па ўсім свеце лічаць гэтыя абвінавачванні абуральнымі. Журналісткі асвятлялі развіццё падзей для беларускага народа. Злучаныя Штаты заклікаюць беларускія ўлады вызваліць іх неадкладна і безумоўна, а таксама, у больш шырокім кантэксце, спыніць пераслед журналістаў, якія робяць сваю працу.

15 лістапада Андрэева і Чульцова былі затрыманы пасля жывой трансляцыі і асвятлення гвалтоўнага разгону мірных пратэстоўцаў, якія сабраліся на “Плошчы Перамен” у Мінску, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі. Бандарэнка быў жорстка затрыманы 11 лістапада і памёр на наступны дзень пасля таго, як быў моцна збіты ў міліцэйскім зняволенні. Дадзеная справа супраць журналістак з’яўляецца адным з мноства прыкладаў, якія дэманструюць працяг палітычна матываваных маніпуляцый законам з боку ўладаў дзеля таго, каб прымусіць СМІ змоўкнуць. Моцныя і незалежныя СМІ, доступ да інфармацыі з’яўляюцца неабходнай умовай вяршэнства закону і надзвычай важныя для паспяховасці адкрытага, сучаснага грамадства.

 

 

Заявление Посольства США

8 февраля 2021 года

Сотрудники Посольства США наблюдали за пресс-конференцией, организованной 5 февраля Белорусской ассоциацией журналистов по поводу предстоящего судебного процесса против журналисток телеканала «Белсат» Екатерины Андреевой и Дарьи Чульцовой, которым грозит до 3 лет тюрьмы. Процесс начнется в Минске 9 февраля. Журналистки обвиняются в «организации действий, грубо нарушающих общественный порядок». Соединенные Штаты, страны-партнеры и правозащитные организации по всему миру считают данные обвинения возмутительными. Журналистки освещали развитие событий для белорусского народа. Соединенные Штаты призывают белорусские власти освободить их немедленно и безусловно, а также, в более широком контексте, прекратить преследование журналистов, делающих свою работу.

15 ноября Андреева и Чульцова были задержаны после прямой трансляции и освещения насильственного разгона мирных протестующих, которые собрались на «Площади Перемен» в Минске, чтобы почтить память Романа Бондаренко. Бондаренко был жестко задержан 11 ноября и скончался на следующий день после того, как был сильно избит в милицейском заключении. Данное дело против журналисток является одним из множества примеров, демонстрирующих продолжение политически мотивированных манипуляций законом со стороны властей с целью заставить СМИ замолчать. Сильные и независимые СМИ, доступность информации являются необходимым условием верховенства закона и крайне важны для успешности открытого, современного общества.