Заява амбасады ЗША наконт акта вандалізму ў Курапатах

Амбасада ЗША ў Мінску глыбока занепакоена знішчэннем 1 лютага мемарыяльнай лаўкі, усталяванай у Курапатах у дар беларускаму народу Прэзідэнтам Білам Клінтанам дваццаць пяць год таму. Мы заклікаем беларускія ўлады правесці расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Мы перакананыя, што гэты ўчынак выклікае агіду ў грамадзян і ўладаў Беларусі. Знішчэнне лаўкі не адаб’ецца на падтрымцы з боку ЗША незалежнасці і сувэрэнітэта Беларусі, а таксама той канструктыўнай ролі, якую Беларусь адыгрывае ў рэгіёне.

Вандалы могуць знішчыць лаўку, але не тое, што яна сабой ўвасабляе. Месца роздуму для наведвальнікаў Курапат, лаўка сымвалізуе такія агульныя каштоўнасці, як рашучае процістаянне тыраніі і тэрору, і надзею, што падзеі, якія адбыліся тут восемдзесят год таму, болей нідзе і ніколі не паўторацца.