Амбасада ЗША, ААН і беларусы ўшанавалi памяць супрацоунiцы ЮНРРА Рут Уолер

From right to left: United Nations Resident Coordinator Joanna Kazana-Wisniowecki, U.S. Charge d’Affaires Jenifer Moore. Head of the Americas Department of the Ministry of Foreign Affairs Dmitriy Ilyukhin, Ruth Waller School principal Dmitriy Bektyashkin and Ruth Waller School delegation

Сёння прадстаўнiкi амбасады ЗША, прадстаўніцтва ААН у Беларусі і Міністэрства замежных спраў Беларусі правялі цырымонію ўшанавання памяці амерыканкі Рут Уолер, члена Місіі Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення ААН (ЮНРРА) у пасляваеннай Беларусі. Тэхнічная і харчовая дапамога ЮНРРА, асноўным укладчыкам якой з’яўлялiся ЗША, спрыяла пераадоленню ў Беларусi часоў разрухі, голаду і смутку.

4 жніўня 1946 года Рут Уолер памёрла ад хваробы, якая развілася пасля таго, як Рут выратавала тонучых беларускiх дзяцей. Амбасада ЗША ўшаноўвае Рут з сярэдзіны 1990-х. У 2015 годзе на будынку Лошыцкай сядзібы, дзе месцілася і працавала Місія, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яе гонар, а ў 2016 годзе мінскай школе №130 была прысвоена імя Рут Уоллер на ўрачыстай цырымоніі пры ўдзеле намесніка генеральнага сакратара ААН Хелен Кларк, дыпламатаў, беларускіх чыноўнікаў і шырокай грамадскасцi. Прадстаўнікі школы на чале з дырэктарам школы Дзмітрыем Бекцяшкіным сёння далучыліся да Паверанай у справах ЗША Джэніфер Мур, Пастаяннага каардынатара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Джааны Казаны-Вішнявецкай і Першага сакратара упраўлення Еўропы i Паўночнай Амерыкi Міністэрства замежных спраў Дзмітрыя Ілюхіна, каб ушанаваць Рут і справу, зробленую ЮНРРА.