Дзейнасць устаноў Урада ЗША ў Беларусі

АГЕНЦТВА ЗША ПА МІЖНАРОДНЫМ РАЗВІЦЦІ
Аддзел па сувязям з прэсай
Для неадкладнага распаўсюджвання
29 кастрычніка 2021 г.

ЗАЯВА АДМІНІСТРАТАРА USAID САМАНТЫ ПАУЭР

Дзейнасць устаноў Урада ЗША ў Беларусі

Дваццатага кастрычніка 2021 года Ўрад Беларусі інфармаваў Злучаныя Штаты Амерыкі аб тым, что прымусіць амерыканскі бок спыніць дзейнасць Аддзела па сувязям з грамадскасцю Амбасады ЗША, а таксама офіса Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) з 20 лістапада. Шляхам вымушанага закрыцця падраздзяленняў, што забяспечваюць ключавыя напрамкі працы Ўрада ЗША, і спынення працаўладкавання ўсіх мясцовых супрацоўнікаў USAID і супрацоўнікаў Дзяржаўнага дэпартамента ў сферы публічнай дыпламатыі беларускія ўлады ставяць мэтай карэнным чынам сарваць працэсы аказання амерыканскай дзяржаўнай дапамогі ў сферы развіцця і мерапрыемствы ў галіне публічнай дыпламатыі.

Мясцовыя супрацоўнікі USAID, што падпадаюць пад гэтае рашэнне, не толькі маюць высокія прафесійныя навыкі ў галіне развіцця, але і аддана працуюць на карысць грамадства і імкнуцца палепшыць жыццё сваіх суграмадзян. Яны дапамглі тысячам беларусаў стварыць уласныя прадпрыемствы, што маюць вялікую каштоўнасць – у тым ліку дзякуючы падтрымцы і суправаджэнню стратэгічных рэформ, што забяспечылі ўмовы для высокаэфектыўнай працы ў Беларусі новых прадпрыемстваў (стартапаў), некаторыя з якіх ужо прыцягнулі прыватныя інвестыцыі на суму больш за 1 млрд. долараў ЗША. Мясцовыя супрацоўнікі USAID рупліва працуюць над тым, каб забяспечыць беларусам магчымасці для прафесійнага развіцця, у тым ліку праз праграмы міжнароднай стажыроўкі ў ЗША. Многія выпускнікі гэтых праграм пазней сталі стваральнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў у падтрымку журналістыкі, удзелу моладзі ў грамадскім жыцці, аховы навакольнага асяроддзя і іншых напрамкаў дзейнасці ў Беларусі. Мясцовыя супрацоўнікі USAID прыкладалі намаганні, каб дапамагчы беларусам з інваліднасцю атрымаць годнае працаўладкаванне, а таксама садзейнічалі рэфармаванню заканадаўства, каб забяспечыць больш дзейсную падтрымку і абарону інтарэсаў гэтых груп насельніцтва. Разам са сваімі амерыканскімі калегамі беларускія супрацоўнікі USAID імкнуліся дапамагчы ўсім беларусам зрабіць іх жыццё лепшым. І хоць рэжым Лукашэнкі вырашыў пазбавіць нашых супрацоўнікаў магчымасці работы, іх унёсак у жыццё беларусаў захоўвае свой сталы характар.

Гэтая апошняя эскалацыя з боку рэжыма Лукашэнкі зноў сведчыць пра яго грубае пагарджанне інтарэсамі беларускага народа. Больш за 20 гадоў USAID укладала рэсурсы ў паляпшэнне стану здароўя, рост грамадзянскай годнасці і павышэнне дабрабыту беларусаў. Сёння гэтая крытычна важная дзейнасць на карысць беларускага народа знаходзіцца пад пагрозай у выніку дзеянняў беларускіх уладаў.

Нягледзячы на надзвычайна рэпрэсіўныя меры з боку беларускіх улад, грамадзяне Беларусі застаюцца непахіснымі ў сваіх патрабаваннях стварыць дэмакратычны ўрад, што выказвае належную павагу да правоў чалавека. USAID і далей будзе стаяць плячо ў плячо з народам Беларусі, забяспечваючы падтрымку праграм, якія садзейнічаюць удзелу грамадзян у грамадскім жыцці, а таксама пашырэнню эканамічных магчымасцей для беларусаў. Мы застаемся вернымі партнёрству, што стварае грамадзянам новыя магчымасці для таго, каб жыць годна і мець волю да самавызначэння перад тварам аўтарытарызма.

https://www.usaid.gov/news-information/press-releases/oct-29-2021-us-government-operations-belarus

***

АГЕНТСТВО США ПО МЕЖДУНАРОДНОМУ РАЗВИТИЮ
Отдел по связям с прессой
Для немедленного распространения
29 октября 2021 г.

ЗАЯВЛЕНИЕ АДМИНИСТРАТОРА USAID САМАНТЫ ПАУЭР

Деятельность учреждений Правительства США в Беларуси

Двадцатого октября 2021 года Правительство Беларуси информировало Соединенные Штаты Америки о том, что вынудит американскую сторону прекратить деятельность Отдела по связям с общественностью Посольства США, а также офиса Агентства США по международному развитию (USAID) в Минске начиная с 20 ноября. Путём вынужденного закрытия подразделений, обеспечивающих ключевые направления работы Правительства США, и прекращения трудоустройства всех местных сотрудников USAID и сотрудников Государственного департамента в сфере публичной дипломатии, беларусские власти ставят целью коренным образом сорвать процессы оказания американской государственной помощи в сфере развития и мероприятия в области публичной дипломатии.

Местные сотрудники USAID, подпадающие под это решение, не только имеют высокие профессиональные навыки в сфере развития, но и преданно работают на благо общества, стремясь улучшить жизнь своих сограждан. Они помогли тысячам беларусов создать собственные предприятия, имеющие большую ценность – в т.ч. благодаря поддержке и сопровождению стратегических реформ, обеспечивших условия для высокоэффективной работы в Беларуси новых предприятий (стартапов), и некоторым из них уже удалось привлечь частные инвестиции на сумму более 1 млрд. дол. США.  Местные сотрудники USAID усердно работают над тем, чтобы обеспечить беларусам возможности для профессионального развития, в т.ч. на основе программ международной стажировки в США. Многие выпускники этих программ позднее стали создателями организаций гражданского общества и инициатив в поддержку журналистики, участия молодёжи в общественной жизни, защиты окружающей среды и других направлений деятельности в Беларуси. Местные сотрудники USAID прилагали усилия к тому, чтобы помочь беларусам с инвалидностью получить достойное трудоустройство, а также способствовали реформированию законодательства, чтобы обеспечить более действенную поддержку и защиту интересов этих групп населения. Вместе со своими американскими коллегами, беларусские сотрудники USAID стремились помочь всем беларусам сделать их жизнь лучше. И хотя режим Лукашенко решил лишить наших сотрудников возможности для работы, их вклад в жизнь беларусов сохраняет свой непреходящий характер.

Эта последняя по времени эскалация со стороны режима Лукашенко вновь свидетельствует о его грубом пренебрежении интересами беларусского народа. На протяжении более 20 лет USAID вкладывало ресурсы в улучшение состояния здоровья, рост гражданского достоинства и повышение благосостояния беларусов. Сегодня эта критически важная деятельность на благо беларусского народа находится под угрозой в результате действий беларусских властей.

Несмотря на чрезвычайно репрессивные меры со стороны беларусских властей, граждане Беларуси остаются непреклонными в своих требованиях создать демократическое правительство, проявляющее должное уважение к правам человека. USAID и далее будет стоять плечом к плечу с народом Беларуси, обеспечивая поддержку программ, которые способствуют участию граждан в общественной жизни, а также расширению экономических возможностей для беларусов. Мы остаёмся преданными партнерству, которое создает гражданам новые возможности для того, чтобы проявлять жизненное достоинство и волю к самоопределению перед лицом авторитаризма.

https://www.usaid.gov/news-information/press-releases/oct-29-2021-us-government-operations-belarus