Нараджэнне

Дзеці грамадзян ЗША, народжаныя за мяжой, звычайна атрымліваюць грамадзянства ЗША ад нараджэння. Бацькам неабходна звязацца з консульскім аддзелам як мага хутчэй пасля нараджэння дзяцей. Для выдачы Консульскага пасведчання аб нараджэнні за мяжой патрабуецца шэраг дакументаў. Гэтае пасведчанне будзе пацверджаннем амерыканскага грамадзянства і можа быць выкарыстана ў далейшым дзеля атрымання пашпарту ЗША. Больш падрабязную інфармацыю аб Консульскім пасведчанні аб нараджэнні за мяжой можна знайсці на англійскай мове на сайце http://travel.state.gov/content/passports/en/abroad/events-and-records/birth.html.

Для запісу на прыём нацiснiце на наступную спасылку.