Шлюбнае махлярства

Знаёмства праз пошту – рызыкоўная справа. У амбасаду прыходзіць шмат паведамленняў аб махлярскіх схемах у Беларусі. Такія схемы звычайна выглядаюць як аб’явы аб шлюбе, адносінах ці сяброўстве, але могуць прымаць і іншую форму. Кантакты як правіла адбываюцца праз электронную пошту, інтэрнэт-чаты, сайты знаёмстваў і г.д. Да такіх прапановаў трэба ставіцца з асаблівай перасцярогай.

Здараліся выпадкі, калі асобы, якія адклікаліся на прамыя просьбы даслаць грошы альбо на словы накшталт “я не магу аплаціць білет на цягнік, каб прыехаць да цябе”, гублялі свае грошы. Тут вы самі нясеце адказнасць за любыя выплаты грошай іншым асобам, якой бы высакароднай ні выглядала нагода.

Грамадзянам ЗША можа спатрэбіцца дапамога юрыста, калі яны пажадаюць узбудзіць іск супраць грамадзяніна Беларусі. Спіс юрыстаў на англійскай мове можна знайсці тут (PDF 22KB).