Натарыяльныя паслугі

Супрацоўнік консульскага аддзела можа натарыяльна заверыць пэўныя дакументы для прадастаўлення ў Злучаных Штатах. Калі вам неабходна падпісаць дакумент альбо зрабіць заяву пад прысягай у прысутнасці грамадскага натарыуса, гэта паслуга будзе каштаваць 50 долараў. Калі патрабуецца заверыць копію дакумента, гэта будзе таксама каштаваць 50 долараў.

Для запісу на прыём нацiснiце на наступную спасылку.

УВАГА: амбасада ЗША ў Мінску не ўпаўнаважана як прастаўляць апастыль, так і аказваць паслугі па яго атрыманні. Калі ў вас ёсць дакумент, які вы збіраецеся выкарыстоўваць у Рэспубліцы Беларусь, на які вам трэба паставіць апастыль, вам неабходна звярнуцца ў сакратарыят таго штата, дзе быў выданы дакумент. З больш падрабязнай інфармацыяй аб апастылізацыі дакументаў можна азнаёміцца тут.