Місія ЗША пры АБСЕ: Заклік да новага дыялогу, які прывядзе да новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
Выступ Часовай паверанай у справах ЗША Кортні Острыен
перад Пастаянным саветам у Вене
18 сакавіка 2021 года
Дзякуй, спадарыня Старшыня,
Як заявіў прэзідэнт Байдэн, дыпламатыя ЗША павінна грунтавацца на самых запаветных дэмакратычных каштоўнасцях Амерыкі: абароне свабоды, адстойванні магчымасцяў, павазе да правоў чалавека, вяршэнства закона і годнасці кожнага чалавека. Таму Злучаныя Штаты ганарацца тым, што падтрымліваюць адноўленыя сёння заклікі да сапраўднага дыялогу паміж беларускімі ўладамі і палітычнай апазіцыяй, уключаючы Каардынацыйны савет і членаў беларускай грамадзянскай супольнасці. Злучаныя Штаты спадзяюцца, што такі дыялог прывядзе да перамоваў, неабходных для новых, свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі, і лічаць АБСЕ асабліва прыдатнай для садзейнічання гэтаму працэсу.
Дыялог, нароўні з спыненнем жорсткіх рэпрэсій і вызваленнем усіх палітычных зняволеных і ўсіх іншых несправядліва затрыманых, неабходны для вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі.
Неймаверна, што ў Беларусі пад вартай знаходзяцца каля 300 палітычных зняволеных. Гэта замах на правы чалавека і асноўныя свабоды. Выкарыстанне гвалту і іншых рэпрэсіўных інструментаў для падаўлення іншадумства і пакарання тых, хто ажыццяўляе свае правы на мірныя сходы і свабоду выказвання меркавання, з’яўляецца абуральным ігнараваннем абавязацельстваў Беларусі як дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ і яе абавязацельстваў у рамках міжнароднага права.
Калі ўрады паважаюць правы чалавека, асноўныя свабоды, дэмакратычныя інстытуты і вяршэнства закона, краіны становяцца больш стабільнымі, бяспечнымі і лепш падрыхтаванымі для процідзеяння глабальным выклікам. Народ Беларусі заслугоўвае рэальнага голасу ў вырашэнні сваёй будучыні. Усім тым, хто рызыкуе сваім жыццём, каб супрацьстаяць тыраніі: Амерыка чуе вас. Амерыка бачыць вас. І Амерыка з вамі.
З цягам часу неабходнасць для беларускіх уладаў ўступіць у сапраўднае ўзаемадзеянне з беларускім народам толькі ўзрастае. Злучаныя Штаты яшчэ раз дзякуюць дзеючаму шведскага старшыні – і албанскаму старшыні ў 2020 годзе – за прапанову садзейнічаць нацыянальнаму дыялогу паміж беларускімі ўладамі і тымі, хто выступае за дэмакратыю і правы чалавека. У чарговы раз заклікаем Аляксандра Лукашэнку прыняць гэтую прапанову. Разам з нашымі партнёрамі і саюзнікамі Злучаныя Штаты будуць працягваць выступаць у падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа жыць у свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай краіне.
Дзякуй, спадарыня Старшыня.
https://osce.usmission.gov/call-for-new-dialogue-to-lead-to-new-presidential-election-in-belarus/