Місія ЗША пры АБСЕ: Роля жанчын у барацьбе Беларусі за дэмакратыю

A woman reacts as she marches holding an old Belarusian national flag in the center of Minsk, Belarus, Friday, Aug. 14, 2020. Some thousands of people have flooded the cnetre of the Belarus capital, Minsk, in a show of anger over a brutal police crackdown this week on peaceful protesters that follo

Місія ЗША пры АБСЕ: Роля жанчын у барацьбе Беларусі за дэмакратыю

Выступ Часовай Паверанай у справах ЗША Кортні Острыен
перад Пастаянным саветам у Вене
11 сакавіка 2021 года

Дзякуй, спадарыня Старшыня.

Жанчыны ўжо даўно знаходзяцца ў авангардзе рухаў за грамадзянскія і палітычныя правы па ўсім свеце. Як раней на гэтым тыдні сказаў дзяржсакратар Блінкен, «часта жанчыны бяруць на сябе адказнасць за правы чалавека, дэмакратыю і справядлівасць; у тым ліку там, дзе жанчыны валодаюць значна менш чым паловай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай улады. Вось чаму роўныя правы для жанчын і павага іх годнасці з’яўляюцца прыярытэтам знешняй палітыкі ЗША».

У маёй краіне жанчыны вялі барацьбу за роўныя выбарчыя правы. Тыя жанчыны ў белых вопратках, вядомыя як «суфражысткі», былі нястомнымі абаронцамі гендэрнай роўнасці, і іх намаганні далі мне і мільёнам амерыканскіх жанчын права голасу пры выбары нашых лідэраў. Сёння я хацела б аддаць належнае новаму пакаленню жанчын у белым, на гэты раз з Беларусі, якія, як і суфражысткі, адстойваюць грамадзянскія і палітычныя правы і тым самым фармуюць будучыню сваёй краіны.

Святлана Ціханоўская імкнецца рэфармаваць Беларусь, выступаючы за свабодныя і справядлівыя выбары, патрабуючы ад уладаў рэагаваць на патрэбы ўсіх беларускіх грамадзян і прыцягваючы да адказнасці тых, хто злоўжывае ўладай. Такія актывісты, як Ніна Багінская, усё жыццё змагаліся за свабоду. Беларускія ўлады адбіраюць палову пенсіі Ніны, якая складае менш за 100 долараў у месяц, у кошт аплаты накладзеных на яе штрафаў. Яе злачынства заключалася ў тым, што, як сама Ніна сказала ў сваёй вядомай фразе, яна проста гуляла. Дэмакратычная актывістка Марыя Калеснікава і яе партнёры кінулі гістарычны выклік 27-гадовай дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. За гэта беларускія ўлады выкралі яе і паспрабавалі сілком выправадзіць з уласнай краіны. Яна супраціўлялася выгнанню, была арыштаваная і змешчаная ў турму. Сёння яна ў ліку больш за 260 палітычных зняволеных Беларусі.

8 сакавіка Дзяржаўны сакратар завочна ўзнагародзіў Марыю за яе дзейнасць Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць. Мы паўтараем заклік дзяржсакратара Блінкена да яе неадкладнага вызвалення. Мы з нецярпеннем чакаем таго дня, калі яна зноў зможа заняць сваё законнае месца ў беларускім грамадстве як вольны грамадзянін.

З лета мінулага года беларускія ўлады распачалі не менш за 141 палітычны матываваную справу супраць жанчын; 49 з іх у цяперашні час знаходзяцца пад вартай ці пад хатнім арыштам. Яшчэ 75 жанчын з’яўляюцца падазраванымі па палітычна матываваных крымінальных справах, а тысячы іншых пакінулі Беларусь, баючыся за сваю бяспеку.

Праваабаронца Марфа Рабкова з верасня знаходзіцца пад вартай за тое, што дакументавала доказы парушэнняў правоў чалавека, уключаючы катаванні і іншае жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі з боку праваахоўных органаў.

Кацярына Андрэева ​​і Дар’я Чульцова, рэпарцёр і аператар, асвятлялі акцыю пратэсту ў лістападзе і былі арыштаваныя за тое, што проста забяспечвалі доступ для беларусаў да праўды. Кацярына Барысевіч, журналіст незалежнага партала TUT.by, была прысуджаная да 6 месяцаў пазбаўлення волі пасля публікацыі артыкула, у якім яна цытавала медыцынскія дакументы, якія сведчаць аб тым, што ўдзельнік пратэстаў Раман Бандарэнка памёр ад цяжкіх траўмаў, а ўзровень алкаголю ў яго крыві падчас смерці насуперак сцвярджэнням рэжыму склаў 0%.

Сёння мы ўшаноўваем гэтых адважных жанчын і заклікаем Беларусь вызваліць іх і ўсіх іншых затрыманых за ажыццяўленне сваіх правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Дзякуй, спадарыня Старшыня.

###

 

Миссия США при ОБСЕ: Роль женщин в борьбе Беларуси за демократию

Выступление Временного поверенного в делах США Кортни Острыен
перед Постоянным советом в Вене
11 марта 2021 года

Спасибо, госпожа Председатель.

Женщины уже давно находятся в авангарде движений за гражданские и политические права по всему миру. Как ранее на этой неделе сказал госсекретарь Блинкен, «часто женщины берут на себя ответственность за права человека, демократию и справедливость; в том числе там, где женщины обладают гораздо менее чем половиной политической, экономической и социальной власти. Вот почему равные права для женщин и уважение их достоинства являются приоритетом внешней политики США».

В моей стране женщины вели борьбу за равные избирательные права. Те женщины в белых одеждах, известные как «суфражистки», были неутомимыми защитницами гендерного равенства, и их усилия дали мне и миллионам американских женщин право голоса при выборе наших лидеров. Сегодня я хотела бы воздать должное новому поколению женщин в белом, на этот раз из Беларуси, которые, как и суфражистки, отстаивают гражданские и политические права и тем самым формируют будущее своей страны.

Светлана Тихановская стремится реформировать Беларусь, выступая за свободные и справедливые выборы, требуя от властей реагировать на потребности всех белорусских граждан и привлекая к ответственности тех, кто злоупотребляет властью. Такие активисты, как Нина Богинская, всю жизнь сражались за свободу. Белорусские власти изымают половину пенсии Нины, которая составляет менее 100 долларов в месяц, в счет оплаты наложенных на нее штрафов. Ее преступление заключалось в том, что, как сама Нина сказала в своей известной фразе, она просто гуляла. Демократическая активистка Мария Колесникова и ее партнеры бросили исторический вызов 27-летней диктатуре Александра Лукашенко. За это белорусские власти похитили ее и попытались насильно выдворить из собственной страны. Она сопротивлялась изгнанию, была арестована и заключена в тюрьму. Сегодня она в числе более 260 политических заключенных Беларуси.

8 марта Государственный секретарь заочно наградил Марию за ее деятельность Международной женской премией за мужество. Мы повторяем призыв госсекретаря Блинкена к ее немедленному освобождению. Мы с нетерпением ждем того дня, когда она снова сможет занять свое законное место в белорусском обществе как свободный гражданин.

С лета прошлого года белорусские власти возбудили не менее 141 политически мотивированного дела против женщин; 49 из них в настоящее время находятся под стражей или под домашним арестом. Еще 75 женщин являются подозреваемыми по политически мотивированным уголовным делам, а тысячи других бежали из Беларуси, опасаясь за свою безопасность.

Правозащитница Марфа Рабкова с сентября находится под стражей за то, что документировала доказательства нарушений прав человека, включая пытки и иное жестокое обращение с мирными демонстрантами со стороны правоохранительных органов.

Екатерина Андреева и Дарья Чульцова, репортер и оператор, освещали акцию протеста в ноябре и были арестованы за то, что просто обеспечивали доступ для белорусов к правде. Катерина Борисевич, журналист независимого портала TUT.by, была приговорена к 6 месяцам лишения свободы после публикации статьи, в которой она цитировала медицинские документы, свидетельствующие о том, что участник протестов Роман Бондаренко скончался от тяжелых травм, а уровень алкоголя в его крови во время смерти вопреки утверждениям режима составил 0%.

Сегодня мы чествуем этих храбрых женщин и призываем Беларусь освободить их и всех других задержанных за осуществление своих прав человека и основных свобод.

Спасибо, госпожа Председатель.

###

https://osce.usmission.gov/role-of-women-in-belaruss-fight-for-democracy/